На русском языке:
Украина не будет возобновлять импорт электроэнергии из Беларуси с 1 ноября
Украіна не адновіць імпарт электраэнергіі з Беларусі з 1 лістапада. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях энергетыкі і ЖКП Андрэй Герус.
Паводле яго слоў, аўкцыёны на продаж электраэнергіі не былі праведзеныя.
Некалькі дзён таму, выданне «РБК-Украіна» са спасылкай на вынікі аўкцыёну «Укрэнерга» паведаміла, што з 1 лістапада Украіна адновіць імпарт электраэнергіі з Беларусі з-за дэфіцыту вугалю на дзяржаўных ТЭС.
Пачынаючы з мая гэтага года да 1 кастрычніка ва Украіне дзейнічала забарона на імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Пасля забарона была працягнута да 1 лістапада.