На русском языке:
Украинские каналы не перевели слова Байдена о Беларуси
Падчас прамой трансляцыі выступу ў Варшаве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна шэраг украінскіх тэлеканалаў увогуле не сталі перакладаць ягоныя словы пра беларусаў, якія працягваюць змагацца за сваю свабоду і дэмакратыю:
«Самае галоўнае — ведаць, што ты адстойваеш, і ведаць, што цябе заўсёды падтрымаюць. Народ Польшчы гэта ведае. <…> Вы ведаеце, што такое салідарнасць. Калі было Варшаўскае паўстанне, калі знішчаўся ваш цудоўны горад, калі вы жылі ва ўмовах прыгнёту. Калі вы даведаліся, што ў Беларусі людзі змагаюцца за сваю свабоду. Калі вы пачулі пра тое, што адбываецца ў Малдове, як там людзі жадаюць жыць вольна».
Большасць украінскіх журналістаў, якія перакладалі трансляцыю, проста перайшлі да Малдовы, быццам у прамове Байдэна ні пра Беларусь, ні пра беларускі народ нічога не прагучала.
Мы паглядзелі арыгінал прамовы на англійскай мове, зрабілі дакладны пераклад і супаставілі з тым, што прагучала ў трансляцыях украінскіх тэлеканалаў.
Супадзенне ўсё гэта ці не? Мы бачым выказванні Падаляка ўзроўню «мы не бачым антываеннай пазіцыі» (нагадаем, за антываенную пазіцыю штодня саджаюць дзясяткі чалавек, а рэйкавых партызан масава прыгаворваюць да 10-20 гадоў турмы). Бачым навіны пра тое, што ўкраінскі ўрад блакуе ўдзел беларусаў у міжнародных мерапрыемствах. Бачым навіны пра тое, што ЕС не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па патрабаванні Украіны. Цяпер бачым ігнараванне беларусаў і з боку ўкраінскіх СМІ.
За амаль год вайны на Банкавай, напэўна, так і не навучыліся падзяляць беларускі народ і рэжым Лукашэнкі. Альбо навучыліся – і зрабілі выбар на карысць Лукашэнкі.