Украінскія памежнікі ўсталявалі праектар і БЧБ на мяжы з Беларуссю

motolko.help
10 хв.

На русском языке: Украинские пограничники установили проектор и БЧБ на границе с Беларусью

Украінскія памежнікі ўсталявалі на мяжы з Беларуссю, на былым памежным пераходзе Новая Рудня (Выступовічы), праектар і паказваюць «калегам» з Беларусі наступствы саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне Пуціна. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Житомирський блокпост».

У відэа памежнікам РБ паказваюць наступствы ракетных удараў, якія ажыццяўляліся, у тым ліку, ракетамі, запушчанымі з тэрыторыі Беларусі, а таксама транслююць зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паказаны таксама і беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг, які ўкраінскія пагранічнікі ўстанавілі на рацэ Жалонь (Жытомірская вобласць, Украіна) у знак салідарнасці з народам Беларусі. Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года стала вядома, што ўкраінскія памежнікі вывесілі беларускі нацыянальны сцяг і ў іншых пунктах пропуску, якія мяжуюць з Берасцейскай вобласцю Беларусі.

Паводле звестак праекта «Беларускі Гаюн», з пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах была запушчаная прынамсі 721 ракета.

Храналогію ракетных запускаў з Беларусі глядзіце тут.

Папярэдні матэрыял
Пад санкцыі Новай Зеландыі патрапіў камандуючы ВПС і СПА УС РБ
Наступны матэрыял
«Усе мацней, калі мы вольныя, і гэта залог свабоды Малдовы, Грузіі і Беларусі». Зяленскі ўзгадаў Беларусь падчас выступу ў Варшаве

Iншыя матэрыялы