На русском языке:
Владелец бара, где спели песню «Океан Эльзи», осуждён на 2,5 года «химии»
Сёння стала вядома, што ўладальнік мінскага бара «Банкі-Бутэлькі» Андрэй Жук 31 студзеня быў асуджаны па ч.1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Андрэй прыгавораны да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Да чаго прыгаварылі яго жонку Марыю – невядома.
Як паведамляюць праваабаронцы, іх вызвалілі з-пад варты пасля абвяшчэння прысуду.
Нагадаем, 3 жніўня 2022 года на тэрасе мінскага бара «Банкі-бутэлькі» прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мерыем Герасіменкай. Падчас канцэрта, дзяўчына праспявала песню «Обіймі» гурта «Акіян Эльзы» ў падтрымку Украіны. Пасля гэтага сілавікі Лукашэнку затрымалі дзяўчыну і двойчы арыштавалі на 15 сутак. Пасля канцэрта быў затрыманы і ўладальнік бара Андрэй Жук разам з жонкай. Пазней Мерыем прыгаварылі да трох гадоў «хатняй хіміі».