In English:
On the night of September 4, the entire railroad traffic near Talochyn was blocked: there were reports on shooting
На русском языке:
Ночью 4 сентября целиком перекрывали ЖД-движение под Толочином: есть сведения о стрельбе
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі пацвярджае, што ўначы 4 верасня з 1:00 да 3:00 цалкам перакрываўся чыгуначны рух у раёне Талачына. Высветлілася, што цягнікі спынялі ў абодвух напрамках на ўчастку 44 км. ад ст. Слаўнае да ст. Коханава.
Паведамляецца, што патрабаванне закрыць рух паступіла ў вусным выглядзе з боку сілавікоў. Акрамя таго, у гэты ж час у тым раёне была чуваць страляніна з агнястрэльнай зброі. Адзначаецца, што гэта таксама маглі быць выбухі сігнальных петардаў.
Чыгуначнікі не выключаюць, што здарэнне магло быць звязана з засакрэчаным перамяшчэннем па чыгунцы воінскага кантынгенту, тэхнікі або боепрыпасаў.
Таксама @belzhd_live піша, што па ўсёй бачнасці, што адбылося пад Талачынам ноччу 4 верасня старанна хаваецца. Пра гэта, сярод іншага, сведчыць адсутнасць якіх-небудзь адзнак аб спыненні руху ва ўнутраных дакументах і базах БЧ.
Калі вам штосьці пра гэта вядома, просьба ананімна перадаць інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў за мяжой у @motolko_bot або напісаць нам у форму сувязі на сайце. Дзякуй!