На русском языке:
ВНС получил право вводить чрезвычайное и военное положение
На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон №292-3 ад 17 ліпеня 2023 г. «Аб змене законаў», якім Лукашэнка надзяліў усебеларускі народны сход (УНС) паўнамоцтвамі зацвярджаць ваенную дактрыну, уводзіць надзвычайнае і ваеннае становішча і накіроўваць вайскоўцаў РБ у іншыя краіны.
Цікава, што гэты дакумент быў апублікаваны сёння, калі Лукашэнка паляцеў на сустрэчу з Пуціным у Санкт-Пецярбург.