На русском языке:
Впервые в истории все 6 топ-марафонов покорила беларуска — Алла Касабуцкая
Канал @robimnohi паведаміў, што беларуская атлетка Ала Касабуцкая стала першай з беларусаў, хто атрымаў медаль World Marathon Majors Six Star Finishers за заваяванне ўсіх 6 самых прэстыжных марафонаў у свеце: Бостан, Нью-Ёрк, Чыкага, Лондан, Берлін і Токіа.
Сёння, 5 сакавіка, Ала пераадолела Такійскі марафон. Да гэтага такой узнагароды былі ўдастоеныя ўсяго 8143 чалавекі ў свеце.
«Зеркало» нагадала, што Ала Касабуцкая – таксама першая беларуска, якая пакарыла Эверэст у 2021 годзе (пры гэтым яна апярэдзіла двух іншых беларусак, якія ўзнімаліся адначасова з ёй), а пасля гэтага пераплыла Басфор. Выданне адзначае, што ў планы спартсменкі ўмяшаўся ковід. Да пандэміі Касабуцкая бегла марафоны раз на год: у 2015 годзе ў Нью-Ёрку, у 2016-м – у Чыкага, у 2017-м – у Берліне, у 2018-м – у Бостане і ў 2019-м – у Лондане.