На русском языке:
Впервые за 4 месяца в Минск из Дамаска прибыл борт сирийской авиакомпании. Ранее она перевозила мигрантов в Беларусь
Паводле нашых звестак, сёння ў 15:17 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся Airbus A320-232 (YK-BAC) прыватнай сірыйскай авіякампаніі Cham Wings Airlines.
Борт прыбыў з Дамаска (Сірыя) рэйсам SAW423 і прыпаркаваўся на тэрыторыі Цэнтра дзелавой авіяцыі FBO Minsk (а не ля асноўнага будынка), які размешчаны ў заходняй частцы аэрапортавага комплексу. Таксама варта сказаць, што дадзенага рэйса не было ў сённяшнім раскладзе прылётаў у MSQ.
Адзначым, што апошні раз да гэтага Cham Wings здзейсніла рэйс з Дамаска ў Мінск 7 чэрвеня 2024 года. Адметна і тое, што сёння ў Мінск прыбыў менавіта той самалёт, які раней лічыўся за Magic Air (Gambia) Company Limited, але быў прададзены Cham Wings і яго продаж праходзіў менавіта праз Мінск.
Таксама нагадаем, што на самалётах менавіта гэтай авіякампаніі ў 2021 годзе ў Беларусь «таемна» прывозілі мігрантаў з арабскіх краін. Па нашых дадзеных, апошні раз Cham Wings Airlines прывезла мігрантаў у Мінск 12 лістапада 2021 г.
Гэтая ж авіякампанія знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Украіны і Швейцарыі, яна ж замяшаная ў перавозцы зброі і баевікоў ПВК «Вагнер».
У сувязі з гэтым, калі вам вядомыя якія-небудзь падрабязнасці аб пасажырах рэйса SAW423, просім перадаваць інфармацыю бяспечным для вас спосабам:
- Праз бот @motolko_bot
- Праз ананімную форму для сувязі — https://motolko.help/form/
- Або пішыце на пошту [email protected]