На русском языке:
ВС РФ в Беларуси — численность не меняется
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у снежні сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не змянілася. УС РФ працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» — ≈ 530 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
- 313-я ваенная пракуратура гарнізона і 484-ы ваенны следчы аддзел — да 20 чалавек.
На сённяшні дзень «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2000 чалавек.
Акрамя гэтага, у пачатку снежня BELPOL паведаміў, што ў 2025 г. на тэрыторыі 1405-й базы артылерыйскіх боепрыпасаў (в/ч 42707, н.п. Вялікая Гарожа, Асіповіцкі р-н) будзе пабудаваны расійскі ваенны аб’ект, які будзе ўключаць «збудаванні для размяшчэння асабовага складу і аўтатранспартнай тэхнікі». Прычына будаўніцтва аб’екта пакуль невядомая.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (English)