Узламалі або акупавалі? «Белновости» паведамілі, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі

хв.

«З мэтай забеспячэння суверэнітэту Беларусі расійскія войскі пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2021», застануцца на тэрыторыі рэспублікі». Такую інфармацыю ўчора ўвечары апублікаваў рэсурс «Белновости». Пазней матэрыял быў выдалены з сайта.

Матэрыял выйшаў на сайце ў 20:18 з загалоўкам «Беларуска-расійскія вучэнні шлях да стабільнасці і інтэграцыі Саюзнай дзяржавы». У ім гаварылася, што размяшчэнне расійскіх узброеных сіл на тэрыторыі Беларусі «гарантуе бяспеку нашай Радзіме», што гэта «сіметрычны адказ пашырэнню НАТА на ўсход», што Менск і Масква «годна адкажуць тым, хто не разумее». Таксама сцвярджалася, што ваенныя ведамствы саюзных дзяржаў узгаднілі месца дыслакацыі воінскіх частак і іх колькасць.

Узламалі або акупавалі? «Белновости» паведамілі, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі

Па стане на 14:00 матэрыял быў выдалены з сайта. Яго можна паглядзець у web archive. Віталь Кісцерны, дырэктар сайта, які з’яўляецца былым супрацоўнікам ГУБАЗіК і КДБ, напісаў заяву ў праваахоўныя органы, што сайт быў узламаны, а матэрыял адрэдагаваны. Кісцерны просіць правесці праверку і прыцягнуць хакераў да адказнасці.

Нагадаем, «Белновости» пачалі публікаваць злівы з ГУБАЗіК задоўга да падзей 2020 года. Напрыклад, у 2019-м годзе былыя лідары незалежнага прафсаюзу РЭП падаў пазоў у суд на «Белновости» пасля публікацыі аб набыцці імі дарагой нерухомасці ў Беларусі. Яны сцвярджалі, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Узламалі або акупавалі? «Белновости» паведамілі, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі

Папярэдні матэрыял
У Беларусі заблакаваны «Беларускі партызан» і яшчэ два навінавыя рэсурсы
Наступны матэрыял
ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб закрыцці «падпольнай друкарні»

Iншыя матэрыялы