На русском языке:
В Украине появилась петиция за выдачу ВНЖ беларусам, проживающим там ещё до начала войны
На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з мэтай даць беларусам і расіянам, якія пражывалі на тэрыторыі Украіны да ўвядзення ваеннага становішча, магчымасць аформіць ВНЖ/ПМЖ для працягу законнага знаходжання на тэрыторыі Украіны.
Справа ў тым, што з самага пачатку вайны беларусы, якія жылі ва Ўкраіне, не маглі падаць дакументы на падаўжэнне ВНЖ. А зараз, калі афіцыйна прыём дакументаў пачаўся, у беларусаў усё роўна ў вялікай колькасці не жадаюць іх прымаць у Міграцыйнай службе, а пасля даюць штраф і ставяць штамп з патрабаваннем пакінуць Украіну.
Учора ў Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны заявілі, што з пачатку 2022 года 43 беларусы абавязалі пакінуць Украіну, васьмярым з іх забаранілі зноў уязджаць у краіну пасля выправаджэння. Аргументацыяй называецца – парушэнне беларусамі правілаў знаходжання замежнікаў ва Украіне. Але зноў жа, каля паўгода ў беларусаў увогуле не прымалі дакументы на падаўжэнне або атрыманне ВНЖ – міграцыйная служба часова не працавала з-за вайны.
У сітуацыі з патрабаваннем пакінуць Украіну і адмовай у прыёме дакументаў на падаўжэнне ВНЖ аказаліся:
– Валанцёрка, якая разбірала завалы ў Бучы, Карына Пацёмкіна,
— Беларуская актывістка «бчб-нявеста» Іна Зайцава,
— Беларуская праваабаронца Анісія Казлюк,
— Беларус Дзяніс Дашчынскі і іншыя.
У той жа час у міграцыйнай службе паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй аб тым, колькі грамадзян Беларусі пасля 24 лютага змаглі прадоўжыць свой легальны статус знаходжання ва Украіне.
«Не залешайте людей, що вибрали Україну своєї домівкою, не тільки без дому, та ще й без можливості НЕ повертатися до країни, що скривдила їх знайомих, родичів, друзів», – пішуць аўтары петыцыі.
Падпісаць петыцыю могуць як грамадзяне Украіны, так і замежнікі, у якіх ёсць электронны лічбавы подпіс (ЭЛП), ІНП і карта ва ўкраінскім банку.
На дадзены момант ужо сабрана 2809 з 25000 неабходных подпісаў.
Падпісаць петыцыю можна тут.