In English:
Assets of a Belarusian company worth $135 million are seized in Ukraine. It may be a subsidiary of Belorusneft
На русском языке:
В Украине арестованы активы беларусской компании на $135 млн. Речь может идти о дочке «Белоруснефти»
Кіеўская пракуратура паведамляе, што ў Кіеве арыштаваная маёмасць яшчэ адной беларускай паліўнай кампаніі, пры гэтым яе назва не паведамляецца.
Вядома, што яна выкарыстоўвала абсталяванне «Беларуснафты» і аказвала паслугі па здабычы прыроднага газу і нафты. Агульны кошт арыштаваных правоў і маёмасці — 4 млрд грн ($ 135 млн). Цяпер ідзе праверка яе датычнасці да садзейнічання РФ у падрыхтоўцы ўварвання ва Украіну.
Дапоўнена: «Зеркало» піша, што гаворка можа ісці аб дачцы «Беларуснафты» — ТАА «Сэрвіс Ойл», якая з’яўлялася падрадчыкам ААТ «Укргазздабыча», займаецца бурэннем свідравін для здабычы нафты і газу, рамонтам свідравін, сейсмаразведачнымі працамі і гд.
Яе заснавальнікам было ГПА «Беларуснафта». Статутны капітал складаў больш за 900 млн грыўняў. Аднак у канцы 2021-га, пасля ўвядзення санкцый, новым заснавальнікам «Сэрвіс Ойл» стала кампанія ААТ «Пухавічынафтапрадукт».