Ваенная актыўнасць у Беларусі ў снежні 2023 года. Коратка

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Военная активность в Беларуси в декабре 2023 года. Кратко.

Гэта першы з серыі матэрыялаў аб ключавых ваенных падзеях снежня ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Да сутнасці:

  • У снежні стартаваў новы навучальны год, у сувязі з гэтым назіраецца павелічэнне актыўнасці УС РБ. Яны праводзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы, праведзена і праверка боегатоўнасці танкавага батальёна 6-й амбр., і ВПС і войскаў СПА.
  • Кантынгент УС РФ у Беларусі працягвае размяшчацца ў тых жа лакацыях, што і раней, іх колькасць таксама не мяняецца. Галоўная падзея месяца ў дадзеным кантэксце – ратацыя часткі кантынгенту УС РФ на аэрадроме «Мазыр» («Бакоў»), якая закранула ≈80 чалавек (4% ад агульнай колькасці ў РБ).

Узровень актыўнасці УС РФ у Беларусі – вельмі нізкі.

  • Рэшткі ПВК «Вагнер» у Беларусі працягваюць займацца навучаннем УВ і УС РБ, выступаючы ў якасці інструктараў. Іх колькасць у Беларусі на сёння ацэньваецца ў некалькі сотняў.

У снежні 2023 года ў Беларусі прайшла частковая ратацыя УС РФ. Колькі іх засталося?

ПКС РФ сталі радзей лятаць у Беларусь.

Якую тэхніку павінны атрымаць УС РБ у (не)бліжэйшы час?

Вагнераўцы працягваюць трэніраваць УВ і УС РБ. Колькі іх засталося ў Беларусі?

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (на англійскай мове).

Папярэдні матэрыял
MAYDAY: У Магілёве асудзілі музыкаў Nizkiz
Наступны матэрыял
У снежні 2023 года ў Беларусі прайшла частковая ратацыя УС РФ. Колькі іх засталося?

Iншыя матэрыялы