Ваенная актыўнасць у Беларусі ў студзені 2024 года. Коратка

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Ваенная актыўнасць у Беларусі ў студзені 2024 года. Коратка

Гэта першы з серыі пастоў аб ключавых ваенных падзеях студзеня ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Да сутнасці:

У студзені працягвалася інтэнсіўная баявая падрыхтоўка ва УС РБ і праводзіліся праверкі боегатоўнасці асобных падраздзяленняў. У той жа час, калі параўноўваць інтэнсіўнасць баявой падрыхтоўкі УС РБ у студзені 2024 года са студзенем 2023-га, то зараз яе інтэнсіўнасць значна ніжэйшая.

Колькасць УС РФ у Беларусі ніяк не змянілася. Кантынгент УС РФ працягвае знаходзіцца ў тых жа лакацыях, што і раней.

Нізкай застаецца і колькасць наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусі. Яны працягваюць навучанне УВ МУС РБ і галоўнай зменай у кантэксце вагнераўцаў у РБ можна назваць актывізацыю супрацоўніцтва вагнераўцаў з ВС РБ.

Адной з самых характэрных падзей месяца можна назваць поўную адсутнасць прылётаў бартоў ПКС РФ у Беларусь за ўвесь студзень.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за студзень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Агляды па тэмах:

У студзені ўпершыню з пачатку вайны ў Беларусь не прыляцеў ніводны борт ПКС РФ

Колькасць УС РФ у Беларусі не мяняецца

Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў студзені?

Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?

Папярэдні матэрыял
У Лельчыцы прыбылі 4 верталёты з байцамі УВ і ССА. Яны і цяпер там застаюцца
Наступны матэрыял
У студзені ўпершыню з пачатку вайны ў Беларусь не прыляцеў ніводны борт ПКС РФ

Iншыя матэрыялы