Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», за студзень ніяк не змянілася сітуацыя з расійскім ваенным кантынгентам, які знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны.
На дадзены момант УС РФ у Беларусі знаходзяцца ў наступных лакацыях:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.
Па стане на 1 лютага 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за студзень можна азнаёміцца тут (на англійскай).
Агляды па тэмах:
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў студзені 2024 года. Коратка
У студзені ўпершыню з пачатку вайны ў Беларусь не прыляцеў ніводны борт ПКС РФ
Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў студзені?
Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?