На русском языке:
Активизация сотрудничества ЧВК «Вагнер» с ВС РБ: чем наёмники занимались в январе?
На сённяшні дзень мы можам канстатаваць, што значэнне ПВК «Вагнер» як дэстабілізуючага фактара ў Беларусі практычна сышло на нішто. Колькасць вагнераўцаў у Беларусі на 1 лютага мы ацэньваем у некалькі соцень чалавек.
Вагнераўцы, як і раней, праводзяць сістэматычныя трэніроўкі з вайскоўцамі УВ, у той жа час маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» бачыць пэўную актывізацыю супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» і УС РБ.
На працягу студзеня вагнераўцы праводзілі навучанне ў:
- Мінску. У навучальным цэнтры УВ МУС РБ «Валоўшчына» пад кіраўніцтвам наймітаў ПВК «Вагнер» стартаваў ужо 6-ы набор курса падрыхтоўкі ваеннаслужачых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.
- Аколіца. У в/ч 3310 у раёне в. Аколіца наенікі праводзілі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада».
- Баранавічы. На палігоне «Абуз-Лясноўскі» найміты ПВК «Вагнер» праводзілі навучанне 202-га амб. 6-ы амбр.
Пачатак навучання батальёна 6-ы амбр. наймітамі «Вагнер» можа сведчыць аб змене парадыгмы, пры якой найміты навучалі пераважна вайскоўцаў УВ. У сувязі з гэтым, у бліжэйшы час можна чакаць правядзення сумесных трэніровак наймітаў і з іншымі механізаванымі падраздзяленнямі УС РБ.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за студзень можна азнаёміцца тут (на англійскай).
Агляды па тэмах:
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў студзені 2024 года. Коратка
У студзені ўпершыню з пачатку вайны ў Беларусь не прыляцеў ніводны борт ПКС РФ