На русском языке:
Каникулы для детей — это отдых, фотоотчёты с флажками и фильмы 18+
На мінулым тыдні ў беларускіх школах пачаліся зімовыя вакацыі, але далёка не ўсіх дзяцей у гэты час пакінулі ў спакоі і далі пабыць з бацькамі, а працягнулі зганяць на ўсялякія мерапрыемствы з моцным ідэалагічным кампанентам.
Напрыклад, у Баранавічах дзяцей «запрашалі» на мерапрыемствы пад дэвізам «Дзецям пра Беларусь, яе сімвалы і герояў», дзе іх фатаграфавалі з афіцыйнымі сцяжкамі, а ў адным з класаў на дошцы прыляпілі вялікі партрэт Лукашэнкі, у самы цэнтр. Фотасправаздача дзяцей са сцяжкамі таксама была зроблена і са школьнікамі Дзяржынскага раёна.
Яшчэ далей пайшлі ў Шчучынскім раёне, дзе дзецям 1-4-х класаў паказвалі фільм «Брэсцкая крэпасць», які мае ўзроставае абмежаванне 18+.
Усё часцей праводзяцца школьныя мерапрыемствы з ухілам у выбары, якія хутка маюць адбыцца. На тыдні яны прайшлі ў г. Ветка і г. Свіслач. У апошнім быў конкурс малюнкаў «Выбары вачыма дзяцей», дзе на адным з малюнкаў красуецца надпіс «Галоўнае ў выбарах не перамога, а ўдзел», а другое дзіця намалявала стэнд з лістамі вынікаў, дзе ў кожнага кандыдата – «??? галасоў».
Усе гэтыя мерапрыемствы на канікулах толькі пацвярджаюць ступень ідэалагізацыі адукацыі ў Беларусі. Тое ж самае было і падчас летніх канікулаў у мінулым годзе. Можна сцвярджаць, што ўкараненне ідэалогіі ў канікулярныя мерапрыемствы зʼяўляецца цэнтралізаваным курсам Міністэрства адукацыі, які актыўна рэалізуецца на месцах.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.