На русском языке:
«Володарку» расформировали: СИЗО №1 переведено в Колядичи
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», з 29 красавіка следчы ізалятар №1, які размяшчаўся ў Мінску на вуліцы Валадарскага, пераехаў у в. Пашковічы Мінскага раёна.
За апошнія некалькі месяцаў тых, хто ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА-1, перавялі ў Магілёў, Жодзіна і ў тым ліку новае СІЗА, якое размешчана ў Мінскім раёне, Навадворскі сельсавет 143/4, раён вёскі Пашковічы.
Нагадаем, па стане на 29 красавіка паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Беларусі як мінімум 1397 палітвязняў.