Валерый Мацкевіч прызначаны кіраўніком апарату АПК

Аб'яднаны Пераходны Кабінет
4 хв.

На русском языке: Валерий Мацкевич назначен главой аппарата ОПК

Святлана Ціханоўская прызначыла на пасаду кіраўніка апарата Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, палітыка, грамадскага дзеяча, былога намесніка старшыні «Маладога Фронту» — Валерыя Мацкевіча.

Мацкевіч быў каардынатарам мабілізацыйных кампаній падчас выбараў 2001, 2006, 2010 гадоў. У 2007 годзе балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 году кіраваў адной са стратэгічна-аналітычных груп у аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Адразу пасля выбараў прайшоў праз Жодзінскую турму і ізалятар на Акрэсціна.

«Перад Кабінетам як асноўным выканаўчым органам дэмакратычных сіл Беларусі стаіць вельмі адказная задача па рэалізацыі стратэгіі, якая мусіць забяспечыць набліжэнне транзіту ўлады ад злачыннага рэжыму да законнай і дэмакратычнай улады.

Кабінет фактычна ўсё больш выконвае ролю альтэрнатыўнага ўрада. І тут я кажу не толькі пра прадстаўнічую функцыю – пабудову высокаўзроўневых стасункаў на міжнародным полі, што безумоўна вельмі важна, але ў дадзеным выпадку найперш пра распрацоўку такіх глабальных і сацыяльна значных праектаў, як нацыянальны пашпарт, ці, напрыклад, інфармацыйна-кансультацыйная служба «Адно акно».

Як кіраўнік апарата я бачу сваёй асноўнай місіяй арганізацыю працы Кабінета як зладжанага механізму, які мае супольныя прыярытэты і адзіную мэту – незалежную дэмакратычную Беларусь без палітзняволеных і з легітымнай уладай», — пракаментаваў сваё прызначэнне Валерый Мацкевіч.

Папярэдні матэрыял
Запрацавала служба «Адно акно» для дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій
Наступны матэрыял
Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік загінуў на вайне

Iншыя матэрыялы