In English:
Valery Sakhashchyk began the procedure for renunciation of Russian citizenship
На русском языке:
Валерий Сахащик начал процедуру выхода из российского гражданства
Валерый Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, выканаў сваё абяцанне і запусціў працэдуру выхаду з расійскага грамадзянства. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Сёння ў Варшаве Валерый Сахашчык накіраваў форму нумар 5 да ўказа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі нумар 1325-2002 – аб выхадзе з грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Ліст адрасаваны Амбасадзе Расійскай Федэрацыі.