Відэа: Мігранты прарываюць беларускі кардон, спрабуючы легальна трапіць у Польшчу

Motolko.help
1 хв.

In English: Video: Migrants break through the Belarusian cordon trying to get to Poland legally
На русском языке: Видео: Мигранты прорывают беларусский кордон, пытаясь легально попасть в Польшу

У рэдакцыю Motolko.help даслалі відэа, знятае, як мяркуецца, 8 лістапада, на якім бачна разлютаваная баталія паміж мігрантамі і беларускімі сілавікамі. З дапамогай бярвення мігранты спрабуюць прарваць ачапленне з экіпіраваных ваенных, якія не пускаюць іх на пагранпераход.

На відэа відаць, што ў іх атрымалася прарвацца і выбегчы на памежны пераход «Кузніца». Але пазней даслалі падмацаванне, і праход на пагранпераход закрылі.

Фактычна, беларускія памежнікі не далі людзям прайсці на КПП, каб легальна патрапіць у Польшчу, і выцяснялі іх назад у лес. Як бачым, мігранты гэтаму актыўна супраціўляліся і хацелі прайсці мяжу легальна.

Папярэдні матэрыял
Польскія журналісты: на мяжы памерла дзіця з Курдыстана?
Наступны матэрыял
ЕС хоча правесці перамовы з Беларуссю пра рэпатрыяцыю мігрантаў

Iншыя матэрыялы