На русском языке:
Визит главы Экваториальной Гвинеи в Минск отменился. Пропаганда делает вид, будто ничего не планировалось
Заўчора прэс-служба і прапаганда паведаміла, што 25-26 чэрвеня ў Мінску з афіцыйным візітам будзе знаходзіцца кіраўнік Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея – Тэадора Абіянг Нгема Мбасага.
Але ў Беларусі Абіянг так і не з’явіўся.
Прапагандысты ў гэтай сітуацыі не прыдумалі нічога лепшага, чым зрабіць выгляд, што «мы нічога не казалі» – некаторыя цалкам выдалілі навіны пра візіт, іншыя ж з анонсаў прыбралі ўвесь тэкст і загаловак. Анонс выдалены нават з сайта Лукашэнкі, а вось пра свой «галоўны» рупар забыліся – там пост усё яшчэ не выдалены.
Нешта нам падказвае, што і сёння дыктатара Экватарыяльнай Гвінеі ў Мінску чакаць не трэба. Проста, анансуючы візіт, прапаганда не сказала, што найперш Абіянг Нгема ляціць не да Лукашэнкі, а да Пуціна. Зрэшты, яго візіт у РФ таксама чакаць ужо не трэба.
Адзначым, што Тэадора Абіянг Нгема Мбасага кіруе Экватарыяльнай Гвінеяй з 1979 года. Ён прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, зрынуўшы дыктатарскі рэжым свайго роднага дзядзькі. Цяпер яму 81 год, ён хворы на рак.