На русском языке:
ВКС РФ и ВВС РБ начали имитировать взлёт МиГ-31К во время взлётов самолётов других типов
Ужо амаль год маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» бесперапынна вядзе дзейнасць па фіксацыі ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі.
За гэты час была безлічоная колькасць спроб укінуць нам укіды, дэзынфармаваць і дэзарыентаваць у бягучай сітуацыі. Мы ў сваю чаргу адказваем на гэта сталым паляпшэннем метадаў праверкі/верыфікацыі дадзеных.
Учора, у другой палове дня мы паведамілі аб двух групавых вылетах авіяцыі ВКС РФ з аэрадрома Мачулішчы ў 13 і 16 гадзін. Гэтыя вылеты мелі шэраг дзівацтваў, на якія мы пасля звярнулі ўвагу (самае відавочнае – яны не вярнуліся ў Мачулішчы). Можна было падумаць, што МіГі паляцелі ў РФ ці ўпалі ў балота, але сітуацыя іншая.
Вылеты авіяцыі сапраўды былі і крыніцы аб іх паведамлялі, завошта ў чарговы раз дзякуй кожнаму, але ўчора раніцай у Мачулішчы з Баранавіч прыляцела група знішчальнікаў. На працягу дня гэтыя знішчальнікі здзяйснялі ўзлёты з аэрадрома Мачулішчы і гук узлёту быў вельмі падобны на ўзлёты МіГ-31К і А-50.
Мы лічым, што ўчора знішчальнікі з Баранавічаў, на аэрадроме ў Мачулішчах праводзілі трэніровачна-імітацыйныя вылеты. І, вельмі верагодна, мэта была зымітаваць узлёт МіГ-31К пры ўзлёце стандартнага знішчальніка тыпу Су.
Розныя фактары кажуць аб тым, што наша тэорыя дакладная і ў дадзеным выпадку вельмі складана было адрозніць Су ад МіГ без візуальнага назірання (якое немагчыма з-за туману, снягі, дажджу і г.д.).
Пры гэтым, узлёт А-50 і МіГ-31К ВКС РФ учора ў 8 раніцы – з’яўляецца дадаткова пацверджаным.