Вольга Гарбунова: «Разам мы сабралі амаль 575 000 еўра»

Аб'яднаны Пераходны Кабінет
4 хв.

Ініцыятарка марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Вольга Гарбунова распавяла пра вынікі збору і працэдуру размеркавання грошай, паведамляе Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Галоўнае:

  • На марафоне «Нам не ўсё адно!» было сабрана амаль €575 000 для палітзняволеных і іх родных.
  • На арганізацыю марафону каманда выдаткавала 0 грошай.
  • Stripe перавядзе сабраныя сродкі ў банк праз тыдзень. Арганізатары чакаюць камісію ў 3-5 %.
  • Усе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя ў 13 праваабарончых ініцыятыў і фондаў салідарнасці і размеркаваны між імі ў пэўных прапорцыях з адпаведным запытам на падтрымку.
  • Усе грошы пойдуць на прамую дапамогу палітвязням і іх сем’ям. Грошы не пойдуць на адміністрацыйныя выдаткі арганізацый, ані на аплату працы іх супрацоўнікаў.
  • Размеркаванне будзе кантраляваць спецыяльная створаная Назіральная рада, куды ўвойдуць Вольга Гарбунова і прадстаўнікі СМІ, такіх як «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Маланка».
  • Назіральная рада прыме рашэнне аб размеркаванні сродкаў цягам тыдня, фонд падпіша дамовы з арганізацыямі і ажыццявіць пераводы.
  • Праз 2 месяцы арганізацыі зробяць справаздачу – і Назіральная рада публічна распавядзе пра вынікі.
Папярэдні матэрыял
Борт Прыгожына паляцеў з Беларусі
Наступны матэрыял
На вайне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Iншыя матэрыялы