Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі падоўжаныя прынамсі да 20 сакавіка

LRT.lt
4 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 20 марта

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 11-12 сакавіка стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваныя УС РФ, працягнуць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі падоўжаныя прынамсі да 20 сакавіка

Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 13 сакавіка і да:

◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 18.03;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 17.03;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адбр. (Брэсцкі раён) да 18/03;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 19.03;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 17.03;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 20.03;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 19.03;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 19/03.

Такім чынам, мы бачым чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 46 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Разведка Літвы: «У корпусе рэактара на БелАЭС былі знойдзеныя расколіны, рэжым гэта схаваў»
Наступны матэрыял
У Беразіно затрымалі мужчыну, які здымаў сілавікоў на камеру – праз гадзіну яго прывезлі ў рэанімацыю

Iншыя матэрыялы