In English:
Drills of the Belarusian and Russian Armed Forces in Belarus are extended until at least August 6
На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 6 августа
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. Выхаднымі будуць 29 і 30 ліпеня, але «Даманава» і «Асіповіцкі» працуюць без выходных.
Звяртае на сябе ўвагу, што раней без выходных працавалі і палігоны «Абуз-Лясноўскі» і «Лепельскі», дзе таксама знаходзіўся кантынгент ВС РФ. Аднак у чэрвені было зафіксавана значнае памяншэнне намётавага лагера ВС РФ на палігоне «Абуз-Лясноўскі».
Вучэнні на палігонах падаўжаюць з 31 ліпеня да:
◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 05.08;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 04.08;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 05.08;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 06.08;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 04.08;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 04.08;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 06.08;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 05.08;
Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульны лік падаўжэнняў ужо 66 тыдняў.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі ВС РФ і ВС РБ па тэрыторыі Беларусі.