In English:
Drills of the Belarusian and Russian Armed Forces in Belarus are extended till at least May 8
На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 8 мая
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 29-30 красавіка стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі» і «Гожскі». Акрамя таго, 1 траўня будзе выходным на «Барысаўскім», «Брэсцкім» і палігоне «Нёман».
Агулам, працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 1 траўня і да:
◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 06.05;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 08.05;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адшбр. (Брэсцкі раён) да 07.05;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 07.05;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 05.05;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 08.05;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 07.05;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 07.05;
Дадаткова 27/04 — 29/04 у працы будзе 210-й авіяцыйны палігон ВПС і войскаў СПА (палігон «Ружаны»).
Такім чынам, мы бачым чарговае прадаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах, якія бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць прадаўжэнняў склала 53 тыдні. ВС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі ВС РФ і ВС РБ па тэрыторыі Беларусі.