На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 10 апреля
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 1-2 красавіка былі выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваныя УС РФ, працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі» і «Абуз-Лясноўскі».
Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 3 красавіка і да:
◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 08.04;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 07.04;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзшбр. (Брэсцкі раён) да 08.04;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 09.04;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 07.04;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 10.04;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 09.04;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 09.04.
Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 49 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Акрамя таго, адзначым, што сёння МА РБ абʼявіла аб пачатку чарговай праверкі боегатоўнасці аднаго са злучэнняў УС РБ. У рамках праверкі адно з падраздзяленняў будзе выведзена на палігоны і розныя ўчасткі мясцовасці. Тэрміны праверкі пазначаны як «на працягу месяца».
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.