Вячорка: Беларусы маглі атрымаць ухваленыя СААЗ вакцыны яшчэ ў сакавіку

ZUMAPRESS.com/Scanpix
3 хв.

На русском языке: Вячорка: Беларусы могли получить одобренные ВОЗ вакцины ещё в марте

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка напісаў у сваім тэлеграм-канале, што вакцыны, якія ўхвалены міжнароднай супольнасцю [Pfizer, AstraZeneca, Moderna – заўв. рэдакцыі motolko.help] маглі з’явіцца ў Беларусі яшчэ ў сакавіку 2021 года. Па словах Вячоркі, офіс Святланы Ціханоўскай абмяркоўваў пытанне прадастаўлення беларусам вакцын і з сусветнай ініцыятывай COVAX, і з Еўракамісіяй.

Больш за тое, быў варыянт прафінансаваць пастаўку вакцын у Беларусь на сродкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка або даставіць вакцыны пры дапамозе ААН, або нават касцёла. Але ўсе гэтыя спробы не ўвянчаліся поспехам.

«Рэжым быў занадта заняты барацьбой з экстрэмістамі і вендэтай супраць Захаду. У выніку людзі пакутуюць, паміраюць у рэанімацыі. Хварэюць сябры і сваякі. Гэта ненармальна, што фірмы прадаюць «пуцёўкі» ў Кіеў на вакцынацыю. Гэта ненармальна, што кіраўнік СААЗ прыязджае і угаворвае (!) Беларусь далучыцца да COVAX», – напісаў Франак Вячорка.

Па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя РБ на 14 кастрычніка, на лячэнні з COVID-19 знаходзяцца 22 260 чалавек. Гэта больш, чым на піку другой хвалі, калі ў бальніцах было 21 852 пацыентаў. За месяц гэтая лічба вырасла на 214%.

Папярэдні матэрыял
Беларусы стварылі петыцыю і просяць зрабіць 31 снежня і 3 студзеня паўнавартаснымі выходнымі
Наступны матэрыял
Школьнікам і студэнтам цяпер не трэба атрымліваць даведку аб стане здароўя

Iншыя матэрыялы