На русском языке:
«Выгоняют из машин, поставили какой-то вагончик»: СМИ пишут про усиленные проверки на границе с РФ
З розных крыніц прыходзіць інфармацыя аб узмацненні на беларуска-расійскай мяжы, а таксама пра будаўніцтва невядомых канструкцый «тыпу КПП».
Выданне «Флагшток» са спасылкай на паведамленні ў рэгіянальным чаце піша, што ў раёне памежнага пераходу Чырвоны Камень усталёўваецца нешта накшталт кантрольнага пункта: «На выездзе з РБ праз Добруш усталёўваюць нейкія КПП у выглядзе церамкоў. Працуюць памежнікі».
Кроме того, по данным канала Слухи Витебска, на российско-беларусской границе между Лиозно и Рудней сегодня усилен контроль со стороны силовиков РБ. Сообщается, что тщательно проверяют в первую очередь россиян — паспортный контроль и т.д. Сказано, что очередь выстроилась на несколько км до д. Кругловка.
Акрамя таго, паводле звестак канала Чуткі Віцебска на расійска-беларускай мяжы паміж Лёзнам і Рудняй сёння ўзмоцнены кантроль з боку сілавікоў РБ. Паведамляецца, што старанна правяраюць у першую чаргу расейцаў – пашпартны кантроль і г.д. Сказана, што чарга выстраілася на некалькі км да в. Круглоўка.
Таксама ў чатах пішуць, што вялікая чарга з машын выстраілася на мяжы з РФ па трасе М1: Засценкі (РБ) – Чырвоная горка (РФ), даслоўна людзі пішуць:
«Нейкі вагончык паставілі беларусы на М1, ужо 3 гадзіны стаяць, праверка на баку РБ, усіх выганяюць з машын, абшукваюць і запісваюць дакументы».
Нагадаем таксама, што ўчора ў Мінск прыляцеў борт памежкамітэта ФСБ РФ, на якім, у тым ліку, прыбыў кіраўнік расійскага памежнага ведамства Уладзімір Кулішоў. У Мінску ён прыняў удзел у 58-м пасяджэнні Калегіі Памежкамітэта так званага СД, дзе ўзгаднілі пытанні па ахове знешняй граніцы СД.
Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя пра тое, што адбываецца на мяжы з РФ, пішыце нам праз ананімную форму для сувязі на сайце альбо ў @motolko_bot.
Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя аб тым, што адбываецца на мяжы з РФ – напішыце нам
Пазней Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў, што на граніцы ўведзены часовы памежкантроль.