In English:
Vitaly Sinitsky, the owner of the Titan and Tivali business center, was released
На русском языке:
Вышел на свободу Виталий Синицкий — владелец БЦ «Титан» и «Тивали»
Тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» апублікаваў непацверджаную інфармацыю пра вызваленне бізнэсоўца Віталя Сініцкага, які быў затрыманы ў канцы верасня. Крыху пазней выданне «Наша Ніва» пацвердзіла, што Сініцкі выйшаў на волю на мінулым тыдні. Па іх інфармацыі, ён ужо заплаціў $10 млн «кампенсацыі». Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі і з’язджаць з краіны не плануе.
Віталь Сініцкі займае 38-е месца ў рэйтынгу «Ежедневника». Ён з’яўляецца саўладальнікам холдынгу «Сігмаполюс», якому належаць бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля», «Анкор» і іншыя. Ён быў затрыманы ў канцы верасня, паведамлялася, што Сініцкі сам напісаў на сябе заяву, дзе прасіў падатковую праверыць яго дзейнасць, каб прывесці яе «ў адпаведнасць з законам» і ліквідаваць недахопы, калі яны ёсць.