Вызвалены ад пасады начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС РБ Андрэй Некрашэвіч

Мінабароны РБ
3 хв.

На русском языке: Освобождён от должности начальник главного управления боевой подготовки ВС РБ Андрей Некрашевич

Генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч вызвалены ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Некрашэвіч нарадзіўся 1 студзеня 1968 года ў вёсцы Падоўж Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1985 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1989 г. з адзнакай Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Пасля сканчэння ў 2001 г. камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь далейшую службу праходзіў на пасадах камандзіра танкавага батальёна (скарочанага складу), начальніка штаба базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі, камандзіра базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі, камандзіра механізаванай брыгады. У 2010 г. скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 16 жніўня 2010 года быў прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

11 лютага 2016 года быў прызначаны на сваю апошнюю пасаду – начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.

Папярэдні матэрыял
Больш за 30 танкаў УС РФ перакінутыя з Віцебскай у Брэсцкую вобласць Беларусі
Наступны матэрыял
Эшалон з танкамі ВС РФ, які ўчора прыехаў у Лунінец, пастаяў і паехаў назад

Iншыя матэрыялы