In English:
WP: Янукович в марте находился в Беларуси готовясь вернуться в Украину после оккупации Киева
На русском языке:
WP: Янукович в марте находился в Беларуси готовясь вернуться в Украину после оккупации Киева
Уплывовае амерыканскае выданне The Washington Post піша, што ў пачатку сакавіка 2022 года экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіўся ў Беларусі.
Справа ў тым, што па дадзеных WP, РФ перад уварваннем ва Украіну стварыла дзве групы прарасейскага ўрада ў чаканні. Цэнтральнай фігурай быў якраз Януковіч, які на пачатку сакавіка сабраўся са сваёй групай у Беларусі ў чаканні вяртання сабе ўлады. Да ўсяго іншага, адной з цэнтральных фігур у гэтым марыянеткавым урадзе павінен быў быць і Віктар Медведчук, якога СБУ затрымала ў красавіку.
Нагадаем, што 7 сакавіка ў Беларусі быў заўважаны самалёт Віктара Януковіча з рэгістрацыйным нумарам RA-09617. Аднак паводле інфармацыі нашых крыніц, у той дзень на самалёце Януковіча прылятаў Міхаіл Гуцарыеў.