WSJ заявілі аб выяўленні магчымага сховішча ТЯЗ пад Асіповічамі. Пра гэтае «сховішча» Гаюн пісаў яшчэ ўлетку

Maxar
5 хв.

На русском языке: WSJ заявили об обнаружении возможного хранилища ТЯО под Осиповичами. Про это «хранилище» Гаюн писал ещё летом

Журналісты амерыканскага The Wall Street Journal паведамілі, што знайшлі на спадарожнікавых здымках Асіповіцкага раёна новы ваенны ангар, які быў пабудаваны ў ліпені 2023 года, а год таму яго там не было. Побач з ім журналісты заўважылі кампаненты АТРК «Іскандэр» і выказалі здагадку, што «гэты ангар можа выкарыстоўвацца як склад расейскіх ядзерных боегаловак».

Матэрыял WSJ быў апублікаваны 18 кастрычніка, аднак пра будаўніцтва дадзенага ангара і мэту яго выкарыстання «Беларускі Гаюн» паведамляў яшчэ ў ліпені.

Нагадаем, што дадзены ангар сапраўды быў пабудаваны на тэрыторыі 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах яшчэ ў красавіку 2023 г. Насуперак здагадцы амерыканскіх журналістаў, нам дакладна вядома, што дадзены ангар – не сховішча для ТЯЗ, а гараж для АТРК «Іскандэр», якія і бачныя на спадарожнікавых здымках побач з ангарамі, і якія, безумоўна, могуць несці ядзерныя боегалоўкі.

WSJ заявілі аб выяўленні магчымага сховішча ТЯЗ пад Асіповічамі. Пра гэтае «сховішча» Гаюн пісаў яшчэ ўлетку

Гараж для Іскандэраў у Асіповічах. / Maxar

Як мы пісалі раней, «Іскандэры» ўпершыню паступілі на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады УС РБ яшчэ ў лютым 2023 года. І ў сувязі з гэтым абсалютна лагічным выглядае будаўніцтва новага ангара для абслугоўвання новага, для брыгады, тыпу тэхнікі.

Больш за тое, у Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2022 год было закладзена мерапрыемства – «Узвядзенне сховішча тэхнікі з пунктам тэхнічнага агляду на тэрыторыі в/ч 61732 у г. Асіповічы (уключаючы праектна-пошукавыя работы)». І менавіта гэтае сховішча прызначалася для «Іскандэраў».

Таксама адзначым, што яшчэ ў красавіку мы пісалі, што разлікі АТРК «Іскандэр-М» менавіта гэтай, 465-й ракетнай брыгады, праходзілі практычную падрыхтоўку ў РФ. Тады паведамлялася, што асабовы склад вывучаў пытанні зместу і прымянення тактычных ядзерных боепрыпасаў.

Папярэдні матэрыял
Яшчэ адзін банк Балтыі заблакаваў працу сваіх карт у Беларусі
Наступны матэрыял
Paysera: «Нашы карты працуюць у Беларусі і беларусы могуць адкрыць у нас рахунак»

Iншыя матэрыялы