5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз

Netflix
6 хв.

Субота! А гэта значыць, што мы сабралі для вас чарговую падборку карыснага кантэнту на беларускай мове.

І калі мінулым разам мы расказвалі пра 7+ сэрвісах, якія прадэманструюць моц і веліч беларускай мовы, то сёння паглынаемся ў entertainment, а дакладней у знакамітыя замежныя серыялы, якія вы можаце паглядзець на гэтых выходных, і вядома, на беларускай мове.

Гравіці Фолз (Gravity Falls)

5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз

Анімацыйны серыял Disney аб падлетках Мэйбл і Дзіпер, што прыехалі на вакацыі да свайго стрыечнага дзядулі ў мястэчка Гравіці Фолз і сутыкнуліся з містыкай і загадкамі гэтага месца.

Першы сезон цалкам дасяжны да прагляду ў якаснай шматгалосай агучцы, і зараз вядзецца актыўная праца па перакладзе 2-га сезону.

Паглядзець можна тут.

Каханне, смерць і робаты (Love, Death & Robots)

5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз

Стылістычна прыгожы серыял Netflix можна апісаць, як зборнік анімацыйных кароткіх апавяданняў розных жанраў, у тым ліку навуковая фантастыка, фэнтэзі, жахі і камедыя.

Так, афіцыйна беларускамоўнай агучцы пакуль няма, але ёсць беларусы, якія яе ўжо зрабілі. Таму для вас усе 9 серыяў апошняга 3-га сезону.

Паглядзець можна тут.

Рык і Морці (Rick and Morty)

5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз

Думаем, што вы ведаеце аб чым гэты серыял, але калі не, то ў вас ёсць цудоўны шанец пазнаёміцца са звар’яцелым навукоўцам Рыкам, які ўцягвае свайго ўнука Морці ў навукова-фантастычныя прыгоды, стварае розныя вар’яцкія вынаходніцтвы і гд.

Першы сезон дасяжны тут.

А другі тут.

Апошнія з нас (The Last of Us)

5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз

Гулялі ў The Last of Us? Калі так, то вы ўжо ведаеце, што гаворка пойдзе аб постапакаліптычным серыяле HBO, што заснаваны на аднайменнай кампутарнай гульні 2013 году. Да прагляду на беларускай мове ўжо дасяжныя 3 серыі 1-га сезону.

Глядзець можна тут.

Гамбіт каралевы (The Queen’s Gambit)

5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз

Проста скажам, што ён заваяваў 11 прэміяў «Эмі» і дзве прэміі «Залаты глобус».

Усе 7 серыяў на беларускай мове можна паглядзець тут.

Прыемнага прагляду і файных выходных!

Папярэдні матэрыял
«Дапамажыце сабе – пакажыце Бабарыку». Святлана Ціханоўская звярнулася да памагатых Лукашэнкі
Наступны матэрыял
Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Iншыя матэрыялы