На русском языке:
«Какие ко мне могут быть претензии?»: администрация юрфака и БРСМ прокомментировали Нашай Ніве «покаянное видео» со студентом факультета
Выданне «Наша Ніва» звязалася з адміністрацыяй юрфака БДУ і БРСМ з мэтай даведацца: ці ў курсе яны, што «пакаяльнае відэа» са студэнтам можа падпадаць пад арт. 426 КК РБ (злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы).
Вось што адказалі на факультэце:
1. Нам. дэкана па вучэбна-выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Віктар Сухапараў на пытанне журналістаў зрабіў выгляд, што не ў курсе сітуацыі і сказаў «не бачыў яшчэ гэта відэа».
2. Сакратар БРСМ юрфаку Кірыл Панамароў: «А якія да мяне могуць быць прэтэнзіі? Я студэнт факультэта, якія да мяне пытанні? Не ведаю, прымаў удзел БРСМ ці не прымаў, у вас нейкая ілжывая інфармацыя. Там у сторыз адзначаны тры арганізацыі, гэта пытанні не да мяне. Не ведаю, да каго. Разумееце, я ж проста студэнт юрфака…».
3. Старшыня Студсаюза юрфака БДУ Павел Гардзяюк сказаў, што ніякіх каментароў даваць не будзе, але адзначыў, што ён у курсе сітуацыі, «у курсе аб усім».