На русском языке:
Какую технику должны получить ВС РБ в (не)ближайшее время?
Па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», за снежань не паведамлялася аб паступленнях у УС РБ новых узораў ваеннай тэхнікі. Аднак быў агучаны шэраг планаў па пераўзбраенні.
Розныя чыноўнікі МА РБ заяўлялі, што тэхніка са спісу ніжэй, павінна была паступіць у падраздзяленні УС РБ да канца 2023 года, але на дадзены момант інфармацыі пра паступленні няма.
Якую тэхніку плануецца паставіць ва УС РБ:
- Новую станцыю перашкод для аднаго з падраздзяленняў РЭБ.
Тэрмін – канец 2023 г.
- Новую тэхніку для ўсіх падраздзяленняў РЭБ УС РБ, якая дазволіць ажыццяўляць радыёпадаўленне ва ўльтракароткім хвалевым дыяпазоне.
Тэрмін – да 2025 г.
- 4 верталёты Мі-35М, 4 знішчальнікі Су-30СМ і РЛС «Раса», «Усход» і «Супернік».
Тэрмін – канец 2023 г.
Акрамя таго, нагадаем, што яшчэ ў 2022 г. МА РБ заявіла, што адправіла ў РФ на мадэрнізацыю больш за 200 адзінак тэхнікі, у тым ліку танкі Т-72А, БМП-2 і «Уралы». Вось толькі нягледзячы на тое, што прайшло ўжо больш за год, але тэхніка з «мадэрнізацыі» так і не вярнулася. І, хутчэй за ўсё, проста была перададзена расейскім вайскоўцам.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (на англійскай мове).