На русском языке:
Какую технику ВС РБ получили в марте, а какие поставки планируются далее?
У сакавіку рамонтныя падраздзяленні ССА атрымалі сем адзінак новай ваеннай тэхнікі, сярод якой рамонтна-эвакуацыйныя машыны РЭМ-КЛ і майстэрні тэхнічнага абслугоўвання МТА-УБ1.
Таксама з’явілася новая інфармацыя аб тэхніцы, якую УС РБ павінны атрымаць ужо хуткім часам:
- Аэрадром «Мачулішчы» атрымае 8 адз. тэхнікі наземнага абслугоўвання;
- МА РБ закупіць 13 БЛА Supercam S350. Частка з іх можа быць перададзена арт.падраздзяленням.
- 377 зенітны ракетны полк ВС РБ будзе пераўзброены на сучасныя комплексы СПА: ЗРК С-400, «Тор-М2К» і «Панцыр-С1».
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за сакавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).