Яшчэ 2 калоны ПВК «Вагнер» прыбылі ў Беларусь: мін. 150 адзінак

ТАСС
5 хв.

In English: Two more convoys of PMC Wagner arrived in Belarus: at least 150 pieces of equipment
На русском языке: Ещё 2 колонны ЧВК «Вагнер» прибыли в Беларусь: мин. 150 единиц

У раёне 2-х гадзін ночы 19 ліпеня па трасе Р43 з боку Рагачова ў напрамку Бабруйска рухалася 7-я калона ПВК «Вагнер». Яна налічвала як мінімум 50 адзінак тэхнікі наймітаў Прыгожына, сярод якой былі заўважаныя: пікапы, мінімум 2 аўтобусы ПАЗ, КамАЗы і Уралы тэнтаваныя, не менш за 8 «буханак» і фуры. Калона рухалася ў суправаджэнні ДАІ, частка тэхнікі была пазначана лістамі з парадкавым нумарам.

Яшчэ 2 калоны ПВК «Вагнер» прыбылі ў Беларусь: мін. 150 адзінак

Таксама сёння раніцай мяжу РФ-РБ перасекла 8-я калона ПВК «Вагнер», яна прайшла, як і ўсе папярэднія, па Р43 і далей па М5. У раёне 15:30 яна ўжо рухалася па трасе М5 ад Бабруйска ў напрамку да Асіповічаў.

8-я калона наймітаў Прыгожына налічвае 100-150 аўтамабіляў: пікапы, «буханкі», тэнтаваныя Уралы і КамАЗы, 2 мікрааўтобусы, аўтобусы ПАЗ, грузавыя ГАЗы і інжынерная/будаўнічая тэхніка. Большасць машын на нумарах так званай ЛНР. Гэтую ж калону, ужо бліжэй да Асіповічаў, заўважылі і чытачы выдання Zerkalo.io, якія адзначылі, што ў ёй было шмат будаўнічых кранаў «Іванавец», грузавікі, а таксама легкавыя аўтамабілі і пікапы.

Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
Прыгожын учора быў у Беларусі і выступіў перад наймітамі ПВК «Вагнер»
Наступны матэрыял
Беларускі Гаюн: ВКС РФ праводзіць перамяшчэння самалётаў і верталётаў

Iншыя матэрыялы