На русском языке:
Юрфак БГУ опубликовал «покаянное видео» со студентом: за такое есть реальная статья
Учора ўвечары адміністрацыя юрыдычнага факультэта БДУ, відаць, нагледзеўшыся відэа сілавікоў Лукашэнкі, вырашыла, што запісаць так званае «пакаяльнае відэа» з адным са студэнтаў факультэта і апублікаваць у сваім афіцыйным акаўнце – выдатная ідэя.
Хлопца прымусілі на камеру сказаць, што ён каецца ў распаўсюдзе нейкіх «дыскрэдытуючых звестак у дачыненні да адміністрацыі і БРСМ», на што звярнула ўвагу адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.
Адвакат піша, што гэта прамое парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек вымушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ва ўчыненні забароненых дзеянняў. Дадзенае відэа парушае права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню ці катаванням. Марыя выказала ўпэўненасць у тым, што адказных за здымку гэтага «пакаяльнага відэа» можна прыцягнуць да адказнасці.
«Гэта трапляе пад кваліфікацыю арт. 426 Крымінальнага кодэксу (злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы)», – піша Марыя Колесава-Гудзіліна.
Адзначым, што відэа было размешчана ў афіцыйным акаўнце юрыдычнага факультэта БДУ, а гэта значыць, што адміністрацыя інфармаваная пра дадзеныя дзеянні.
У сувязі з вышэйсказаным мы звяртаемся да беларусаў, каманды праекта «Стоп Прапаганда», беларускіх хакераў і кіберпартызанаў з прапановай прыняць усе неабходныя дзеянні для блакіроўкі дадзенага акаўнта і ўсіх іншых акаўнтаў юрфака БДУ ў сацсетках, а таксама сайта ВНУ.
Instagram: https://www.instagram.com/lawbsu/
Cайт: https://law.bsu.by/
YouTube БГУ: https://www.youtube.com/@videoBSU
Twitter БГУ: https://twitter.com/BSU_official
Facebook БГУ: https://www.facebook.com/bsuby
Telegram БГУ: https://t.me/official_bsu
Невялікае тлумачэнне: акаўнты самога БДУ дададзены, бо гэта вышэйстаячая інстанцыя, якая нясе адказнасць за дзеянні свайго факультэта. Паколькі ў юрфака няма фэйсбука, ютуба, тэлеграма і твітара, у спісе пазначаны сацсеткі ўніверсітэту.