In English:
The first satellite image of Machulishchy airfield after the incident was published
На русском языке:
Появился первый спутниковый снимок аэродрома «Мачулищи» после инцидента
Журналіст CNN Gianluca Mezzofiore апублікаваў спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы», які па яго словах, зроблены сёння, 28 лютага.
На здымку бачны ДРЛА А-50 ПКС РФ.
Што на фота? У ДРЛА А-50 бачныя значныя змены колеру крылаў і талеркі
Па-першае, борт перастаўлены, месца яго звыклай стаянкі (чырвоная стрэлка) пустуе, ДРЛА знаходзіцца ў іншым месцы. Апошні раз ДРЛА ўзлятаў 22 лютага.
Па-другое, пры параўнанні спадарожнікавых здымкаў за 19 і 28 лютага добра бачна, што борт ДРЛА А-50У ПКС РФ памяняў колер.
Самалёт быццам «зашкурылі» перад перафарбоўкай. На дадзены момант мы не робім адназначных сцвярджэнняў, аднак гэта можа зʼяўляцца і наступствам таго, што фюзеляж абгарэў.
Значная змена афарбоўкі відаць на крылах і на шклопластыкавым купале, у якім размяшчаецца антэна радарнага комплексу «Шмель», якая верціцца.
У той жа час, калі параўнаць са знешнім выглядам Іл-76 ВПС РБ, які, дарэчы стаіць на тым жа месцы, то ніякіх бачных змен колеру/фарбы (да прыкладу, з-за снега) няма.
Нагадаем, што яшчэ 26 лютага, мы пісалі, што атака магла быць здзейснена «шляхам скіду з вышыні неўсталяванага прадмета», напрыклад, з гаручай сумессю.