З 2020 года колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 4 разы: зараз ужо больш за 100 000 чалавек

Most.io
4 хв.

На русском языке: С 2020 года число беларусов в Польше выросло в 4 раза: сейчас уже больше 100 000 человек

Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў дадзеныя ад Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы, з якіх вынікае, што на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала 118 562 беларусы, якія мелі сапраўдны дакумент на права пражывання ў гэтай краіне. З іх ПМЖ было ў 39553 чалавек, а 69399 жылі ў Польшчы па ВНЖ.

Таксама высветлілася, што ўсё больш беларусаў у Польшчы падаюцца на міжнародную абарону. Толькі за 2023 г. па атрыманне міжабароны звярнулася 3 713 чалавек, а ўсяго з 30 верасня 2020 г. на абарону ў Польшчы падаліся ўжо 9 512 беларусаў і 99% атрымалі міжнародную абарону.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Цэнтр беларускай салідарнасці паведамляў, што на пачатак снежня 2022 г. у Польшчы пражывалі 68 684 беларусаў. Гэта значыць, за год колькасць беларусаў у Польшчы вырасла як мінімум на 49 878 чалавек (ці 72.6%). А са жніўня 2020 года – больш чым у 4 разы (у жнівень 2020 г. у Польшчы па ВНЖ/ПМЖ пражывала 28 тыс. беларусаў).

Папярэдні матэрыял
Падмена паняццяў у дзеянні: 100 польскіх арганізацый звярнуліся да Туска з патрабаваннем спыніць выштурхоўваць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы
Наступны матэрыял
Беларускія войскі РЭБ атрымаюць расійскія комплексы «Красуха-С4»

Iншыя матэрыялы