In English:
PCR tests for COVID-19 are banned in laboratories of private medical centers from May 30
На русском языке:
С 30 мая запрещаются ПЦР-тесты на COVID-19 в лабораториях частных медцентров
Такое рашэнне прыняло Міністэрства аховы здароўя.
«У мэтах аптымізацыі лабараторных ПЛР-даследаванняў, цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе, адмяняецца правядзенне ўсіх ПЛР-даследаванняў на наяўнасць SARS-CoV-2 (COVID-19) у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя», — заявілі ў міністэрстве.
З 30 траўня адмяняецца правядзенне ўсіх ПЛР-даследаванняў у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя: ТАА «Гравітадыягностыкі», ЗТАА «Сінэва», ЗТАА «Незалежная лабараторыя Інвітра», «Медлін» ТАА «Гандлёвая сетка «ПРАДМІР» і ТАА «Клініка «Мерсі».
Зрабіць ПЛР-тэставанне, у тым ліку для выезду за мяжу, можна ў 53 дзяржаўных медустановах. Азнаёміцца з іх пералікам можна на сайце Мінздароўя.