Звезда
3 хв.

На русском языке: Из Беларуси улетел самолет Ил-22ВПУ ВКС РФ

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», паветраны камандны пункт Іл-22ВПУ ПКС РФ пакінуў тэрыторыю Беларусі. Вядома, што самалёт узляцеў у 12:45 з аэрадрома «Ліда», а ў 13:30 пакінуў паветраную прастору Беларусі.

Па нашай інфармацыі, самалёт браў удзел у лётна-тактычных вучэннях, якія праходзілі 21-23 чэрвеня з 116-й штурмавой авіяцыйнай базай ВПС РБ. Падчас вучэнняў (сярод іншага) адпрацоўвалася ўзаемадзеянне самалётаў ВПС РБ з пунктам кіравання авіяцыйнага наводчыка.

Пасля заканчэння вучэнняў Іл-22ВПУ здзейсніў яшчэ некалькі палётаў (26 і 27 чэрвеня). Усяго самалёт прабыў у Беларусі 9 дзён.

Нагадаем, што 24 чэрвеня ПВК «Вагнер» быў збіты самалёт Іл-22М ПКС РФ. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, расійскае войска мае на ўзбраенні не больш за 12 такіх самалётаў.

Папярэдні матэрыял
NYTimes: З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі будаўніцтва лагера пад Асіповічамі
Наступны матэрыял
У Беларусь вярнуўся «Руслан», які да гэтага быў у Мінску, а потым – ва Угандзе

Iншыя матэрыялы