З Мачулішчаў у Лунінец перабазіраваліся 11 верталётаў ВКС РФ

ВКС РФ
4 хв.

На русском языке: Из Мачулищей в Лунинец перебазировались 11 вертолётов ВКС РФ

З самай раніцы 19 студзеня ў Беларусі назіралася павелічэнне авіяактыўнасці, у першую чаргу гэта тычылася верталётаў ВПС РБ і ВКС РФ, якія выляталі з аэрадрома «Мачулішчы», і ў выніку паляцелі на аэрадромы ў Брэсцкай вобласці краіны: «Баранавічы», «Асаўцы» і «Лунінец».

З Мачулішчаў у Лунінец перабазіраваліся 11 верталётаў ВКС РФ

Актыўнасць верталётаў ВПС РБ і ВКС РФ у Беларусі. 19.01.2023 / Беларускі Гаюн

З аэрадрома «Мачулішчы» верталёты ўзляталі з 08:25 па 10:56 і адправіліся на:

– Аэрадром «Баранавічы» – прыбылі 2 верталёты: Мі-8 ВПС РБ і адзін верталёт ВКС РФ.

Аэрадром «Асаўцы» (Драгічынскі рн, Брэсцкай вобл.) – прыбылі 4 верталёты Мі-24 ВПС РБ.

Аэрадром «Лунінец» – прыбылі 11 верталётаў ВКС РФ.

Акрамя таго, адзін Мі-8 ВПС РБ вярнуўся ў Мачулішчы з Бараўцоў.

Папярэдні матэрыял
МіГ-31К ВКС РФ сёння ўзляталі з ракетамі «Кінжал»
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 30 студзеня: цяпер і на палігоне «Ружаны»

Iншыя матэрыялы