На русском языке:
С утра в Беларуси фиксируется активность вертолётов ВКС РФ
Па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», пачынаючы з 09:39 з аэрадрома «Мачулішчы» пачалі ўзлятаць верталёты Мі-24 і Мі-8 ПКС РФ.
На дадзены момант вядома, што 5 верталётаў ПКС РФ (4 Мі-24 і 1 Мі-8), якія вылецелі з Мачулішчаў, прызямліліся на аэрадром «Лунінец», яшчэ адзін верталёт Мі-8 адправіўся на палігон «Лепельскі».
Пакуль рана казаць пра перадыслакацыю групы верталётаў ПКС РФ бліжэй да мяжы з Украінай, цалкам магчыма, што гаворка аб трэніровачным палёце з пасадкай на іншы аэрадром. Працягваем сачыць за сітуацыяй.
Дапоўнена: Усе 5 верталётаў ВКС РФ (4 Мі-24 і 1 Мі-8) вярнуліся з аэрадрома «Лунінец» на аэрадром «Мачулішчы», дзе прызямліліся ў прамежку 12:25-12:35. Як і меркавалася, па ўсёй бачнасці, гаворка ішла аб трэніровачным палёце з пасадкай на іншы аэрадром.