З Украіны выехалі ўсе супрацоўнікі беларускай амбасады

unsplash.com
3 хв.

На русском языке: Из Украины выехали все сотрудники беларусского посольства

Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал заявіў, што 11 супрацоўнікаў амбасады пакінулі Украіну. Апошні супрацоўнік перасёк мяжу сёння а 9-й раніцы. Пра гэта паведамляе выданне «Наша Ніва».

Перад гэтым Сокалу перадалі 30 срэбранікаў для яго калегі — Анатоля Лапо. 30 срэбранікаў — гэта плата, якую атрымаў Іуда за здраду Ісусу Хрысту.

Па нашай інфармацыі, усе супрацоўнікі амбасады РБ ва Украіне пакінулі краіну праз украінска-малдаўскую мяжу. Характэрна, што не праз «братэрскую» РФ. Па нашай інфармацыі, іх далейшы маршрут можа выглядаць наступным чынам: Малдова-Румынія-Венгрыя-Славакія-Польшча, праз якую яны збіраюцца трапіць у Беларусь.

Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 18 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
Беларусаў не пусцілі ў Грузію без тлумачэння прычын

Iншыя матэрыялы