На русском языке:
Из-за санкций заблокирован практически весь экспорт Беларуси в страны ЕС и Северной Америки на сумму порядка $16-18 млрд
Пра гэта заявіў Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю арабскаму тэлеканалу Al Arabiya:
«Мы адназначна тлумачым санкцыі як інструмент не проста ціску, а гібрыднай агрэсіі. Мусіць, гэта апошняя стадыя, якая папярэднічае класічнай узброенай агрэсіі. Мэта цяперашніх санкцый, у адрозненне ад іх класічнага разумення, — паставіць краіну на калені, задушыць яе эканамічна і дамагчыся сілавым шляхам выканання нейкіх патрабаванняў або ўмоў. Гэта тое, што мы зараз назіраем».
Дарэчы, у пачатку траўня ён таксама казаў, што «санкцыі нам на руку»: «Ёсць факты, і не адзінкавыя, калі санкцыйныя прадпрыемствы наадварот працуюць лепш, чым летась, за кошт большага попыту на сваю прадукцыю», — казаў Галоўчанка .