На русском языке:
За 5 лет зарплаты в Литве выросли на 102%, а в Беларуси всего на 14%
Інфаграфіка тэлеграм-канала «Навуковае меркаванне» паказвае, што за апошнія 5 гадоў сярэдняя заработная плата ў Беларусі практычна не змянілася, легендарныя «па пяццот» былі на гарызонце толькі адзін раз – у 2019 годзе.
У той жа час зарплаты ў Польшчы і Літве стабільна растуць. Калі ў 2015 годзе ў Літве людзі атрымлівалі $806, то ў 2020 годзе ўжо ў 2 разы больш. Калі ў 2015 годзе сярэдні заробак у Літве быў удвая вышэй беларускага, то цяпер ён пераўзыходзіць беларускі больш, чым у тры разы.
Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў інфаграфіцы выкарыстаныя дадзеныя «Беларускага статыстычнага камітэта», якія далёка не заўсёды адлюстроўваюць рэальную сітуацыю ў Беларусі, а незалежныя інстытуты статыстыкі не маюць акрэдытацыі і могуць цярпець пераслед за сваю дзейнасць.
Каб скласці ўяўленне аб рэальным кірунку дынамікі заробкаў у Беларусі, мы праводзім сваё анлайн-апытанне і прапануем вам падзяліцца ім з сябрамі, калегамі і сваякамі. Так і вы, і мы даведаемся, колькі атрымліваюць беларусы і што адбываецца з нашымі заробкамі.