На русском языке:
За комментарии о погибшем сотруднике КГБ задержали около 50 человек
Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні людзей па арт. 130 ч. 3 КК РБ (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) і арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады). Вядома прыкладна пра 50 затрыманых па краіне, каля 35 з іх — у Мінску. Яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Паведамляецца, што затрыманні звязаныя падзеямі на вуліцы Якубоўскага, дзе 28 верасня былі забітыя два мужчыны: супрацоўнік КДБ і айцішнік Андрэй Зэльцэр. Затрыманыя каментавалі тое, што адбылося ў інтэрнэце.
Рэдакцыя motolko.help нагадвае, што блізкія і сваякі затрыманых могуць паведамляць усю неабходную інфармацыю ў праваабарончы цэнтр «Вясна» і ў незалежную валанцёрскую ініцыятыву «Спісы Затрыманых».